Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 жніўня 2018, 13:37

Рэгістрацыя беспрацоўных з ліку моладзі ў Беларусі штогод скарачаецца - Мінпрацы

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэгістрацыя беспрацоўных з ліку моладзі ў Беларусі штогод скарачаецца, паведаміла сёння журналістам кансультант упраўлення палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі Жанна Шчамялёва, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Цяпер 28,5 працэнта тых, хто стаў на ўлік у службе занятасці, - маладыя людзі, тады як у 2000 годзе гэта лічба складала 52 працэнты, у 2015-м - 33,9 працэнта, у 2017-м - 30,8 працэнта. "Рэгістрацыя беспрацоўных з ліку моладзі штогод скарачаецца, радзей сталі звяртацца ў службу занятасці і выпускнікі ўстаноў адукацыі. У адпаведнасці з заканадаўствам маладыя людзі, якія ўпершыню выходзяць на рынак працы, адносяцца да сацыяльна слабаабароненай катэгорыі. Ім прадастаўляюцца дадатковыя гарантыі занятасці", - адзначыла Жанна Шчамялёва.

Акрамя таго, моладзь у першачарговым парадку накіроўваецца на навучанне па накіраваннях службы занятасці (40 працэнтаў ад агульнай колькасці накіраваных), каля 35 працэнтаў атрымаўшых субсідыі на адкрыццё сваёй справы - беспрацоўныя ва ўзросце да 31 года.

У цэлым удзельная вага моладзі сярод працуючых у Беларусі складае каля 22,6 працэнта. Самым маладзёжным відам эканамічнай дзейнасці з'яўляецца сфера IT (51,4 працэнта). Шмат маладых людзей працуе ў галіне аказання паслуг па часовым пражыванні і харчаванні (38,8 працэнта ад агульнай колькасці работнікаў), інфармацыі і сувязі (38,1 працэнта), у аптовым і рознічным гандлі, займаецца рамонтам аўтамабіляў (31 працэнт), фінансавай і страхавой дзейнасцю (27,5 працэнта). Доля моладзі сярод кіраўнікоў - каля 6 працэнтаў, сярод спецыялістаў - амаль 42 працэнты.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі