Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 сакавіка 2018, 19:30

Рэальныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі ў студзені 2018 года склалі 107,8 працэнта да студзеня 2017-га

15 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі ў студзені бягучага года склалі 107,8 працэнта да ўзроўню студзеня 2017 года, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

У агульным аб'ёме грашовых даходаў аплата працы займае 63,6 працэнта, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, што прыносіць даход, - 7,4 працэнта, трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя трансферты насельніцтву) - 24,5 працэнта, даходы ад уласнасці і іншыя даходы - 4,5 працэнта.

Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва - грашовыя даходы за вылікам падаткаў, збораў і ўзносаў, скарэкціраваныя на індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі