Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 кастрычніка 2018, 15:07

Рэалізацыя канцэпцыі пагранбяспекі ўмацуе пояс добрасуседства з замежнымі краінамі - ДПК

18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэалізацыя канцэпцыі забеспячэння пагранічнай бяспекі Беларусі на 2018-2022 гады ўмацуе пояс добрасуседства з замежнымі краінамі. Дакумент, зацверджаны 16 кастрычніка ўказам нумар 410, нацэлены на рост абароненасці нацыянальных інтарэсаў дзяржавы ад знешніх і ўнутраных пагроз у пагранічнай прасторы, забеспячэнне адзінства падыходаў да фарміравання і рэалізацыі дзяржаўнай пагранічнай палітыкі, а таксама на павышэнне эфектыўнасці аховы дзяржаўнай граніцы Беларусі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.

У ведамстве адзначылі, што рэалізацыя палажэнняў канцэпцыі "дасць магчымасць да 2023 года ўдасканаліць сістэму забеспячэння пагранічнай бяспекі Беларусі, павысіць эфектыўнасць узаемадзеяння па выяўленні, мінімізацыі і ўстараненні небяспек трансгранічнага характару, умацаваць пояс добрасуседства з замежнымі дзяржавамі, а таксама надаць дзяржаўнай граніцы сучаснае аблічча".

Сярод галоўных прычын распрацоўкі канцэпцыі ў Дзяржпагранкамітэце назвалі актывізацыю негатыўных фактараў, здольных прывесці да ўзнікнення пагроз нацыянальнай бяспецы краіны ў яе пагранічнай прасторы. У ведамстве нагадалі таксама аб рашэнні кіраўніка дзяржавы, якое ён прыняў на нарадзе па зацвярджэнні рашэння на ахову беларускай граніцы органамі пагранслужбы ў студзені 2018 года.

"Прыняцце канцэпцыі прадыктавана неабходнасцю вызначэння прыярытэтных напрамкаў дзейнасці па ўмацаванні пагранічнай бяспекі на сярэднетэрміновую перспектыву. Праграмны дакумент таксама накіраваны на карэкціроўку механізмаў процідзеяння сучасным небяспекам трансгранічнага характару, удасканаленне форм і спосабаў узаемадзеяння суб'ектаў, надзеленых паўнамоцтвамі ў галіне дзяржаўнай пагранічнай палітыкі, а таксама работу з насельніцтвам прыгранічнай тэрыторыі ў інтарэсах вырашэння задач аховы дзяржаўнай граніцы Беларусі", - адзначылі ў Дзяржпагранкамітэце.

Акрамя таго, канцэпцыя прызначана садзейнічаць пошуку і выкарыстанню новых крыніц фінансавання мерапрыемстваў па забеспячэнні пагранічнай бяспекі краіны, фарміраванні канцэптуальнай платформы для глыбокай прапрацоўкі пытанняў у галіне дзяржпагранпалітыкі, у тым ліку навуковай.

Канцэпцыя забеспячэння пагранічнай бяспекі Беларусі на 2008-2017 гады выканана.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі