Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 чэрвеня 2018, 11:28

Развіццё электратранспарту стымулюе спажыванне таннай электраэнергіі ў Беларусі - Сямашка

4 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад Беларусі стымулюе спажыванне электраэнергіі ў Беларусі, у тым ліку праз выкарыстанне электратранспарту. Аб гэтым заявіў у эфіры канала АНТ намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка, паведамляе БЕЛТА.

Ацэньваючы ўбачанае на выстаўцы Беларускага прамысловага форуму, Уладзімір Сямашка асабліва адзначыў актыўнае развіццё ў краіне электратранспарту, як электробусаў, так і легкавых аўтамабіляў. "У планах 40-70 тыс. аўтамабіляў вырабіць і прадаць, - адзначыў намеснік прэм'ер-міністра. - Мы цяпер стымулюем спажыванне электраэнергіі. Распрацавана праграма паглынання ўтворанага прафіцыту ў тым ліку праз пашырэнне выкарыстання электратранспарту".

Пры гэтым Уладзімір Сямашка падкрэсліў, што падрыхтаваны праект указа, які прадугледжвае меры для павелічэння продажаў электрамабіляў. "Думаю, у бліжэйшыя дні ён будзе ўнесены ў Адміністрацыю Прэзідэнта. Але трэба яшчэ стварыць інфраструктуру зарадных станцый. Каб яны размяшчаліся з інтэрвалам не больш за 100 км", - дадаў віцэ-прэм'ер.

Як вядома, у 2019 годзе плануецца запусціць першы блок Беларускай АЭС, другі блок павінен запрацаваць да канца 2020 года. У сувязі з гэтым ужо ў бягучым годзе Беларусь адмовілася ад імпарту электраэнергіі, выпрацоўка яе на ўласных крыніцах абыдзецца краіне танней.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі