Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 кастрычніка 2018, 18:02

Расійская авіякампанія Pegas Fly можа пачаць палёты з Санкт-Пецярбурга ў Мінск

22 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расійская авіякампанія "Ікар" (Pegas Fly) атрымала допуск на палёты па напрамку Санкт-Пецярбург - Мінск. Гэту інфармацыю пацвердзіў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар Дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі Арцём Сікорскі.

Дазвол авіякампаніі выдадзены Федэральным агенцтвам паветранага транспарту (Расавіяцыя) на палёты ў Мінск 7 разоў на тыдзень. "Як толькі авіякампанія пройдзе пэўную працэдуру акрэдытацыі (і калі на той момант авіяперавозчык захавае цікавасць), яна будзе дапушчана да выканання пералётаў на гэтым напрамку", - сказаў Арцём Сікорскі.

Ён таксама пракаменціраваў рашэнне яшчэ адной расійкай авіякампаніі адклікаць яе допуск на пералёты ў напрамку Масква - Гомель. Паводле яго слоў, дэпартамент не бачыць прычын, якія садзейнічалі прыняццю такога рашэння. "Мы бачылі, што быў даволі высокі ўзровень загрузкі гэтага рэйса, рэйс карыстаўся попытам, - адзначыў дырэктар дэпартамента. - Магчыма, гэта звязана з нейкімі ўнутранымі пытаннямі перавозчыка".

"Мы амаль кожны тыдзень атрымліваем паведамленні ад Расавіяцыі аб назначэнні тых ці іншых перавозчыкаў на тыя ці іншыя маршруты, але, на жаль, не засёўды авіяцыйныя перавозчыкі карыстаюцца гэтымі рашэннямі", - дадаў кіраўнік дэпартамента. Пры гэтым ён падкрэсліў зацікаўленасць, ведамства ў тым, "каб як мага больш расійскіх авіякампаній прыходзіла не толькі ў нацыянальны, але і ў абласныя аэрапорты".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі