Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 снежня 2017, 15:05

Работу грамадскага транспарту Мінска ў навагоднюю ноч прадоўжаць

12 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Работу грамадскага транспарту Мінска ў навагоднюю ноч прадоўжаць, паведаміў на прэс-канферэнцыі начальнік аддзела арганізацыі пасажырскіх перавозак ДУ "Сталічны транспарт і сувязь" Аляксандр Капцюх, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Станцыі метро "Фрунзенская", "Няміга", "Кастрычніцкая/Купалаўская" закрыюцца ў 4.15, астатнія - у 4.00. "Апошняе адпраўленне аўтобусаў і тралейбусаў у раёне канцавых станцый метро запланавана на 4.45, каб людзі маглі дабрацца да цэнтра горада ў жылыя раёны. Пачатак работы метрапалітэна 1 студзеня - у 5.30", - адзначыў Аляксандр Капцюх.

Змяненні ў работу транспарту ўносяцца ўжо з 15 снежня. У прыватнасці, па 15 студзеня на аўтобусных маршрутах нумар 1 і нумар 100 павялічыцца колькасць рухомага саставу. Прадугледжана павелічэнне рухомага саставу і змяненне трас на розных маршрутах у сувязі з правядзеннем спартыўных і забаўляльных мерапрыемстваў, такіх як шэсце Дзядоў Марозаў, Калядны турнір аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Беларусі.

"Традыцыйна рэзерв рухомага саставу будзе выдзелены пасля завяршэння феерверк-шоу і масавых гулянняў", - адзначыў Аляксандр Капцюх.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі