Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 лютага 2018, 15:44

Прыёмы грамадзян на прадпрыемствах дапамагаюць у поўнай меры вывучыць сітуацыю - Качанава

14 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прыёмы грамадзян на прадпрыемствах дапамагаюць у поўнай меры вывучыць сітуацыю, што на іх склалася. Такое меркаванне сёння журналістам выказала кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава па выніках сустрэчы з работнікамі ААТ "МАПІД", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Наталля Качанава адзначыла важнасць правядзення прыёмаў па асабістых пытаннях на прадпрыемствах. "Гэта дае магчымасць у поўнай меры адчуць, якая на іх сітуацыя, як працуюць людзі, якая зарплата, - сказала кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта. - Можна не толькі пачуць хвалюючыя людзей пытанні, але і азнаёміцца з работай прадпрыемства".

Паводле слоў людзей, якія прыйшлі на прыём, у ААТ "МАПІД" створаны добрыя ўмовы для работы, развітая сацыяльная інфраструктура. Работнікі задаволены, напрыклад, ведамасным інтэрнатам, адзначаюць яго камфортнасць.

ААТ "МАПІД" - адно з буйнейшых будаўнічых прадпрыемстваў. Працуе не толькі ў Беларусі. Так, ва Уладзімірскай вобласці Расіі яно будуе школу, у Вільнюсе (Літва) - пяцізоркавую гасцініцу ў цэнтры. "У прадпрыемства добрыя перспектывы", - пераканана Наталля Качанава.

На прыём да кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта запісаліся 9 чалавек з рознымі пытаннямі. Некаторыя датычыліся змяненняў у заканадаўстве. Тыя, што знаходзяцца ў кампетэнцыі мясцовых улад, ужо вырашаюцца. Паводле слоў Наталлі Качанавай, працэс будзе паскораны, паколькі на прыёме прысутнічалі старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац, кіраўнік Адміністрацыі Фрунзенскага раёна сталіцы Арцём Цуран.-0-

Фота Максіма Гучака.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі