Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 сакавіка 2018, 12:02

Пропуск у пагранзону і пагранічную паласу з 1 сакавіка можна аформіць праз інтэрнэт

1 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На Адзіным партале электронных паслуг з 1 сакавіка актывуюцца тры адміністрацыйныя працэдуры Дзяржаўнага пагранічнага камітэта для фізічных і юрыдычных асоб, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на АПЭП.

Для фізасоб гэта "Выдача пропускаў на ўезд (уваход), часовае знаходжанне і перамяшчэнне ў пагранічнай зоне замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць за межамі Рэспублікі Беларусь" і "Выдача пропускаў на ўезд (уваход), часовае знаходжанне і перамяшчэнне ў пагранічнай паласе".

Такім чынам, фізічныя асобы змогуць падаваць дакументы на афармленне пропуска ў пагранічную зону і пагранічную паласу не толькі ў папяровым выглядзе, але і ў электронным з дапамогай АПЭП, не выходзячы з дому.

Для юрыдычных асоб з'явіцца магчымасць падаваць хадайніцтва і спісы на атрыманне дазволу на ажыццяўленне гаспадарчай і іншай дзейнасці ў пагранічнай паласе.

Для афармлення пакета дакументаў неабходна ўвайсці ў асабісты кабінет на АПЭП, выбраць неабходную адміністрацыйную працэдуру і запоўніць неабходныя формы. Заява будзе разгледжана ва ўстаноўленыя тэрміны (5 рабочых дзён для фізічных асоб і 30 рабочых дзён для юрыдычных асоб). Пасля разгляду заявы на электронную пошту таго, хто звярнуўся, прыйдзе паведамленне аб гатоўнасці пропуска або аб адмове ў выдачы пропуска з пазначэннем прычыны.

Пропуск можна будзе забраць у падраздзяленні органаў пагранічнай службы, пазначаным у пададзенай электроннай заяве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі