Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 верасня 2018, 15:23

Прэс-канферэнцыя аб развіцці турыстычнага патэнцыялу Беларусі пройдзе ў БЕЛТА 24 верасня

20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэс-канферэнцыя на тэму "Новыя магчымасці для развіцця турыстычнага патэнцыялу Беларусі" пройдзе ў прэс-цэнтры БЕЛТА 24 верасня ў 15.00.

Намеснік міністра спорту і турызму Беларусі Міхаіл Партной напярэдадні міжнароднай выстаўкі "Турбізнес-2018" падвядзе папярэднія вынікі турыстычнага сезона, падзеліцца планамі па развіцці ўязнога турызму з улікам магчымасці 30-дзённага бязвізавага знаходжання ў Беларусі і мерах па стымуляванні ўнутранага турызму. Ён таксама раскажа аб падрыхтоўцы турыстычнай інфраструктуры да Еўрапейскіх гульняў 2019 года і планах па ўдасканаленні рэгулявання турыстычнай галіны.

Акрэдытацыя СМІ абавязковая. Акрэдытавацца можна па тэлефонах (017) 327-83-25, (029) 347-40-23, электроннай пошце: pressuser@belta.by і на сайце БЕЛТА www.belta.by. Электронныя заяўкі дзейнічаюць толькі пасля атрымання пацвярджэння.

Адрас прэс-цэнтра БЕЛТА: г. Мінск, вул. Энгельса, 30-303.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі