Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 студзеня 2018, 15:57

Прэс-канферэнцыя аб рабоце ЖКГ Мінска пройдзе ў БЕЛТА 15 студзеня

11 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэс-канферэнцыя на тэму "Жыллёва-камунальная гаспадарка горада Мінска: вынікі і планы" пройдзе ў прэс-цэнтры БЕЛТА 15 студзеня ў 11.00.

У рамках мерапрыемства плануецца падвесці вынікі работы ЖКГ сталіцы ў 2017 годзе, праінфармаваць аб праведзенай і запланаванай рабоце па зніжэнні затрат на аказанне жыллёва-камунальных паслуг і павышэнні эфектыўнасці сістэмы, перавагах і ўдасканаленні адзінай службы 115, змяненнях у сістэме абслугоўвання і эксплуатацыі інтэрнатаў горада, планах капітальнага і бягучага рамонту, добраўпарадкавання дваровых тэрыторый на 2018 год і інш.

Удзел у прэс-канферэнцыі прымуць кіраўнікі ГА "Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка", КУП "Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама", КУП "Мінскія гарадскія інтэрнаты".

Акрэдытацыя СМІ абавязковая. Акрэдытавацца можна па тэлефоне 8(029) 679-66-75, электроннай пошце pressuser@belta.by і на сайце БЕЛТА www.belta.by. Электронныя заяўкі дзейнічаюць толькі пасля атрымання пацвярджэння прэс-цэнтра. Адрас прэс-цэнтра: г. Мінск, вул. Энгельса, 30-303.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі