Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 мая 2019, 15:57

Прэс-канферэнцыя аб падрыхтоўцы інфраструктуры Мінска да II Еўрапейскіх гульняў пройдзе ў БЕЛТА 15 мая

14 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэс-канферэнцыя "Падрыхтоўка інфраструктуры горада Мінска да II Еўрапейскіх гульняў" адбудзецца ў прэс-цэнтры БЕЛТА 15 мая ў 14.00.

Да старту II Еўрапейскіх гульняў у Мінску застаецца крыху больш як месяц. Аб тым, як падрыхтавалася беларуская сталіца да галоўнай спартыўнай падзеі кантынента і прыёму шматлікіх гасцей, раскажуць прадстаўнікі галоўнага ўпраўлення спорту і турызму, галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама і ДП "Сталічны транспарт і сувязь".

Акрэдытацыя СМІ абавязкова. Зарэгістравацца можна па тэлефонах (017) 327-24-47, (044) 583-84-04, электроннай пошце: pressuser@belta.by і на сайце БЕЛТА www.belta.by. Электронныя заяўкі дзейнічаюць толькі пасля атрымання пацвярджэння прэс-цэнтра. Адрас прэс-цэнтра БЕЛТА: г.Мінск, вул.Энгельса, 30-303.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі