Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 чэрвеня 2018, 09:50

Прэмія Саюзнай дзяржавы па навуцы і тэхніцы заснавана на ВДС у Мінску

20 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэмія Саюзнай дзяржавы ў галіне навукі і тэхнікі заснавана 19 чэрвеня на пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэмія будзе прысуджацца грамадзянам Беларусі і Расіі за выдатныя вынікі сумесных навуковых даследаванняў, адкрыцці і навуковыя дасягненні адзін раз у два гады, пачынаючы з 2019 года. Яна будзе прымеркавана да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі. Памер прэміі складзе 5 млн расійскіх рублёў па аналогіі з прэміяй у галіне літаратуры і мастацтва.

Рашэнне аб прысуджэнні прэміі будзе прымаць ВДС. Яна прызначана стаць стымулам для навуковай дзейнасці, ствараць спрыяльныя ўмовы для новых адкрыццяў і дасягненняў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі