Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
08 лістапада 2018, 16:32

Права любога веравызнання ў Беларусі захоўваецца няўхільна - Гуляка

8 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Права любога веравызнання ў Беларусі захоўваецца няўхільна, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Леанід Гуляка перад пасяджэннем Кансультатыўнага міжканфесійнага савета пры Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцей.

"У нас усе рэлігійныя аб'яднанні па Канстытуцыі роўныя ў сваіх правах. Людзі могуць вызнаваць любую рэлігію або ніякую. Гэтыя канстытуцыйныя нормы выконваюцца няўхільна. Вы не знойдзеце чалавека ў Беларусі, які скажа, што ён зведвае ўціск з-за рэлігійнай прыналежнасці", - адзначыў Леанід Гуляка.

Кансультатыўны міжканфесійны савет, у склад якога ўваходзяць кіраўнікі рэспубліканскіх рэлігійных аб'яднанняў праваслаўнай, рымска-каталіцкай, іўдзейскай, мусульманскай, стараверскай і пратэстанцкіх канфесій і рэлігійных напрамкаў, органаў дзяржаўнага кіравання і арганізацый, збіраецца на пасяджэнні раз у паўгода, каб абмеркаваць пытанні, што хвалююць усе канфесіі. "Лакальныя пытанні мы абмяркоўваем па меры іх узнікнення, а такім агульным складам збіраемся, каб разгледзець у тым ліку тэмы, якія прапаноўваюць самі канфесіі. Савет быў створаны ў снежні 2008 года. Прайшло 10 гадоў, і ўзнікла неабходнасць унесці змяненні ў яго склад. Гэта адно з пытанняў сённяшняй сустрэчы", - сказаў Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей.

У парадак дня таксама былі ўключаны пытанні, звязаныя з назначэннем і выплатай пенсій асобам, не маючым дакументаў, што засведчваюць асобу, і з адмовай грамадзян па рэлігійных меркаваннях у атрыманні такіх дакументаў, якія змяшчаюць ідэнтыфікацыйныя нумары. Размова ідзе пра пашпарты. "У 2015 годзе прынята пастанова Савета Міністраў нумар 134 "Аб парадку пацвярджэння асобы грамадзян Беларусі, не маючых дакумента, што засведчвае асобу, для мэт пенсійнага забеспячэння". Згодна з дакументам, прадугледжаны асаблівы парадак афармлення пенсій такім грамадзянам, якіх ідэнтыфікуюць па фатаграфіях", - падкрэсліў у час пасяджэння намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валерый Кавалькоў.

Акрамя таго, на пасяджэнні Кансультатыўнага міжканфесійнага савета разгледжаны пытанні захавання тэхнікі бяспекі пры эксплуатацыі электраўстановак і ацяпляльных збудаванняў, а таксама забеспячэння бяспекі людзей пры правядзенні масавых рэлігійных мерапрыемстваў, аб парадку разгляду і правядзення экспертызы рэлігійнай літаратуры, увозімай рэлігійнымі арганізацыямі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі