Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 сакавіка 2017, 19:54

Працэдура аднясення тавараў да высокатэхналагічных спрашчаецца ў Беларусі

17 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі для аднясення тавараў да высокатэхналагічных не трэба будзе праходзіць дзяржаўную навукова-тэхнічную экспертызу. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандр Шумілін.

ДКНТ плануе змяніць падыходы да фарміравання пераліку высокатэхналагічных тавараў. "Плануецца вызначыць адзіныя крытэрыі да ацэнкі ўзроўню тэхналагічнасці тавараў, гарманізаваныя з міжнароднымі стандартамі, і значна спрасціць адміністраванне гэтай працэдуры для рэальнага сектара эканомікі, - растлумачыў субяседнік. - У прыватнасці, у бліжэйшы час плануецца адмяніць неабходнасць падачы заяў і праходжання дзяржаўнай навукова-тэхнічнай экспертызы для ўключэння тавараў у пералік высокатэхналагічных тавараў і атрымання адпаведных ільгот суб'ектам гаспадарання".

Гэта дасць магчымасць забяспечыць фарміраванне названага пераліку з групы тавараў высокага тэхналагічнага ўзроўню, вырабленых з выкарыстаннем тэхналогій V і VI тэхналагічных укладаў у адпаведнасці з міжнароднымі падыходамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі