Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 мая 2017, 12:24

Прапановы ў праект дэкрэта аб дзяржрэгуляванні абароту тытуню і электронных цыгарэт прымаюцца да 12 чэрвеня

23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прапановы па дапрацоўцы праекта дэкрэта аб дзяржрэгуляванні абароту тытуню і электронных цыгарэт можна накіроўваць да 12 чэрвеня, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Беларусі.

Для грамадскага абмеркавання на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале быў размешчаны праект дэкрэта "Аб дзяржаўным рэгуляванні абароту тытунёвых вырабаў і электронных сістэм курэння", накіраваны на ўдасканаленне абароту тытунёвых вырабаў і электронных сістэм курэння.

"Грамадзяне і суб'екты гаспадарання могуць азнаёміцца з афіцыйным тэкстам падрыхтаванага праекта і пры жаданні па 12 чэрвеня 2017 года (уключна) накіраваць свае прапановы па яго дапрацоўцы. Для гэтага на партале створана старонка са зваротнай сувяззю, а на прававым форуме Беларусі - тэма для абмеркавання гэтага дакумента (для каментарыяў рэгістрацыя на форуме не патрабуецца)", - гаворыцца ў паведамленні цэнтра.

Па выніках грамадскага абмеркавання праект будзе дапрацаваны і ва ўстаноўленым парадку ўнесены на разгляд кіраўніка дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі