Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 ліпеня 2018, 20:00

Прафсаюзы аказваюць максімальнае садзейнічанне ўдзельнікам жніва - Орда

30 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прафсаюзы ва ўсіх рэгіёнах краіны аказваюць максімальнае садзейнічанне ўдзельнікам жніва, заявіў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда, наведваючы УП "Агракамбінат "Ждановічы" (Мінскі раён), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ФПБ.

"Канчатковы вынік работы ў многім залежыць менавіта ад таго, у якіх умовах працуюць людзі. Таму асаблівую ўвагу ўдзяляем пытанням стварэння неабходных умоў для работы і выканання норм і правіл аховы працы", - сказаў Міхаіл Орда.

Напярэдадні ўборачнай кампаніі ФПБ правяла маштабны маніторынг у кожнай гаспадарцы краіны. Правяралі наяўнасць неабходнага спецадзення, арганізацыю гарачага харчавання, выкананне патрабаванняў аховы працы. У большасці гаспадарак гэтыя пытанні вырашаюцца на належным узроўні. У прыватнасці, гарачым харчаваннем забяспечаны практычна ўсе работнікі, занятыя на ўборцы. Разам з тым ёсць пэўныя пытанні з забеспячэннем спецадзеннем, стварэннем неабходных бытавых умоў, напрыклад абсталяваннем душавых для механізатараў, дадаў Міхаіл Орда. У кожным такім выпадку прафсаюзы настойваюць на абавязковым вырашэнні гэтых праблемных момантаў.

Са свайго боку прафсаюзныя арганізацыі ва ўсіх рэгіёнах актыўна падключаюцца да вырашэння актуальных для ўдзельнікаў жніва пытанняў. Напрыклад, для сямі сельгаспрадпрыемстваў розных раёнаў Гомельскай вобласці прафсаюзы закупілі і перадалі воданагравальнікі, мікрахвалевыя печы, камплекты спецадзення. Віцебскі абкам прафсаюза работнікаў АПК закупіў 150 пар лёгкага летняга абутку з матэрыі, якія перададуць у 12 гаспадарак вобласці.

Мэтай наведвання Міхаілам Ордам агракамбіната стала азнаямленне з умовамі працы работнікаў, занятых ва ўборачнай кампаніі, а таксама ўзнагароджанне каштоўнымі падарункамі лепшых экіпажаў. Агракамбінат "Ждановічы" - адно з вядучых сельгаспрадпрыемстваў рэгіёна. Традыцыйна многія работнікі паказваюць лепшыя вынікі на ўборцы збожжавых. У бягучым годзе, нягледзячы на складаныя ўмовы надвор'я, тут таксама вырашчаны добры ўраджай. Літаральна за два дні работы ў палях некалькі экіпажаў ужо амаль намалацілі першую тысячу тон збожжа. "Гэта яшчэ раз даказвае, што пры належнай арганізацыі работы можна дасягнуць запланаваных вынікаў нават у неспрыяльных умовах надвор'я", - рэзюмаваў старшыня ФПБ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі