Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 чэрвеня 2018, 11:14

Прафілізацыя ў школе найбольш эфектыўная з сёмага-восьмага класа - Карпенка

4 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прафілізацыя ў школе найбольш эфектыўная з сёмага-восьмага класа. Такое меркаванне выказаў міністр адукацыі Ігар Карпенка 3 чэрвеня ў эфіры тэлеканала СТБ у праграме "Тыдзень", паведамляе БЕЛТА.

"Я думаю, што аб прафілізацыі трэба весці размовы з сёмага-восьмага класа, калі можна комплексна ацаніць магчымасці дзіцяці, у якой сферы ён сябе праявіў (гуманітарнай, фізіка-матэматычнай або хіміка-біялагічнай). Пасля дзявятага класа, калі школьнік вытрымае іспыты, пакажа свае вынікі, ён павінен самастойна выбраць свой далейшы шлях", - сказаў Ігар Карпенка.

Міністр таксама закрануў тэму адмены экзаменаў для паступлення ў пятыя класы гімназій. Паводле яго слоў, у першы год будзе праходзіць адаптацыя, магчымы некаторыя праблемныя пытанні. У перспектыве павінна выбудавацца сістэма, якая дасць магчымасць улічваць у першую чаргу інтарэсы і патрэбнасці дзіцяці.

Ігар Карпенка згадаў аб некаторых маючых адбыцца змяненнях у сістэме адукацыі. У прыватнасці, пры паступленнi на некаторыя спецыяльнасці ў вышэйшыя навучальныя ўстановы плануецца ўвесці ўнутраныя іспыты. Магчымы змяненні адносна формы выпускных экзаменаў за курс сярэдняй школы і фармату ўступных іспытаў у вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы, паколькі цяпер яны не адпавядаюць адзін аднаму. "Напэўна, мы павінны выйсці на нейкую форму, якая дазволіла б збалансаваць патрэбнасці і школы, і навучэнца, і бацькоў", - сказаў міністр.

Акрамя таго, распрацавана новая метадалогія ацэнкі вынікаў цэнтралізаванага тэсціравання. Яна будзе больш зразумелай для навучэнцаў і бацькоў і дасць магчымасць супастаўляць адзнакі ў школе з узроўнем ацэнкі па ЦТ. На гэту метадалогію ў бягучым годзе пакуль пераходзіць не плануецца. Спачатку яе неабходна апрабаваць.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі