Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
08 кастрычніка 2019, 17:25

Праекты па судовых рэформах і барацьбе з фінансаваннем тэрарызму рэалізуюць у Беларусі

8 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ў 2019-2021 гадах рэалізуюць два праекты з агульным бюджэтам у памеры 870 тыс. еўра, фінансуемых ЕС (80 працэнтаў) і Саветам Еўропы (20 працэнтаў). Аб гэтым паведаміў сёння журналістам каардынатар праграмы СЕ/ЕС "Партнёрства за належнае кіраванне" (PGG) Аркадзь Сыцін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Першы праект датычыцца пытанняў барацьбы з легалізацыяй сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансаваннем тэрарызму, другі - судовага рэфармавання. "Галоўнымі партнёрамі з беларускага боку выступаюць цэнтральныя міністэрствы і ведамствы. Па першым праекце гэта, вядома, Міністэрства юстыцыі, Генеральная пракуратура і іншыя. Што датычыцца судовай рэформы, партнёрам зноў жа выступае Міністэрства юстыцыі, Вярхоўны суд, а таксама прадстаўнікі судзейскай супольнасці, якія будуць яго рэалізоўваць у сталіцы і рэгіёнах", - сказаў Аркадзь Сыцін.

Праграма PGG рэалізуецца ў краінах "Усходняга партнёрства". У дадатак да названых краінавых праектаў Беларусь прымае ўдзел у чатырох рэгіянальных праектах, накіраваных на барацьбу з эканамічнымі злачынствамі, умацаванне статусу прафесіі адваката, барацьбу з дыскрымінацыяй і аблягчэнне доступу жанчын да правасуддзя. Агульны бюджэт гэтых праектаў - большы за 3 млн еўра.

Начальнік галоўнага ўпраўлення Еўропы і Паўночнай Амерыкі Міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Бушыла падкрэсліў, што ўзаемадзеянне з Саветам Еўропы мае вялікае значэнне для краіны. "Мы вітаем прагрэс у нашых адносінах з гэтай паважанай міжнароднай арганізацыяй, маючай істотны экспертны патэнцыял. Савет Еўропы накапіў сур'ёзны вопыт у развіцці заканадаўства. Жыццё не стаіць на месцы, таму заканадаўства патрабуе ўдасканалення. І мы просім экспертаў Савета Еўропы нам у гэтым дапамагчы", - адзначыў ён.

У красавіку 2014 года Еўрапейскі саюз і Савет Еўропы дамовіліся аб тым, што мэтавыя мерапрыемствы па супрацоўніцтве з краінамі "Усходняга партнёрства" (Беларуссю, Арменіяй, Азербайджанам, Грузіяй, Малдовай і Украінай) будуць ажыццяўляцца па праграме "Партнёрства за належнае кіраванне" (PGG). Першы этап праграмы пачаўся ў 2015 годзе і завяршыўся ў 2018-м, другі стартаваў у 2019-м і будзе прадаўжацца да 2021 года. Мерапрыемствы па супрацоўніцтве накіраваны на падтрымку прывядзення дзяржавамі свайго заканадаўства і правапрымяняльнай практыкі ў адпаведнасць з еўрапейскімі стандартамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі