Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 верасня 2019, 19:22

Праект візавага пагаднення з ЕС прадугледжвае вызваленне інвалідаў ад консульскага збору - МЗС

23 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Інваліды могуць быць вызвалены ад выплаты консульскага збору за выдачу шэнгенскай візы. Аб гэтым паведаміла МЗС у час консульскага дня ў Facebook, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Праектам пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму з краінамі ЕС прадугледжваецца вызваленне ад збору за разгляд хадайніцтва аб выдачы візы адносна інвалідаў (незалежна ад групы інваліднасці) і асоб, якія іх суправаджаюць.

Нараўне з гэтым адзначаецца, што ў праекце пагаднення пенсіянеры не названы ў якасці асобнай катэгорыі грамадзян, якія вызваляюцца ад выплаты збору за разгляд хадайніцтва аб выдачы візы. Разам з тым яны могуць падпадаць пад іншыя вызваляемыя ад збору катэгорыі - блізкія сваякі грамадзян Беларусі, якія легальна пражываюць на тэрыторыі дзяржаў-членаў, або грамадзян дзяржаў ЕС; асобы, якія прадстаўляюць дакументы, што пацвярджаюць паездкі ў гуманітарных мэтах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі