Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 кастрычніка 2016, 11:22

Праект бюджэту-2017 мае рэалістычны і збалансаваны характар - Андрэйчанка

3 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праект бюджэту на 2017 год мае рэалістычны і збалансаваны характар. Такое меркаванне выказаў сёння на адкрыцці дзясятай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі пятага склікання спікер Уладзімір Андрэйчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы з урадам пастараліся выпрацаваць узгодненыя падыходы адносна найбольш прынцыповых напрамкаў бюджэтнай і падатковай палітыкі. У цэлым праект галоўнага фінансавага дакумента мае рэалістычны і збалансаваны характар, стварае неабходныя ўмовы для вырашэння задач па развіцці нацыянальнай эканомікі і выкананні сацыяльных абавязацельстваў дзяржавы", - лічыць Уладзімір Андрэйчанка.

Паводле слоў спікера, нягледзячы на строгія патрабаванні да расходавання дзяржаўных сродкаў, бюджэт прадугледжвае меры, накіраваныя на павелічэнне расходаў на ахову здароўя, адукацыю і навуку. Прадугледжаны сродкі на выплату мацярынскага капіталу. "Усё гэта, у канчатковым выніку, інвестыцыі ў чалавечы патэнцыял - галоўны здабытак нашай краіны", - заўважыў ён.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў нагадаў, што дэпутаты падключыліся да работы над праектам бюджэту яшчэ вясной, стварыўшы тым самым добрую аснову для яго дэталёвага аналізу і абмеркавання ў пастаянных камісіях. Нядаўна адбылося так званае нулявое чытанне бюджэту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі