Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 верасня 2018, 09:35

Прадстаўнікі СК і ФБР абмеркавалі ўзаемадзеянне ў барацьбе з транснацыянальнай злачыннасцю

26 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўнікі Следчага камітэта Беларусі і Федэральнага бюро расследаванняў ЗША на сустрэчы ў Мінску абмеркавалі ўзаемадзеянне ведамстваў у барацьбе з транснацыянальнай злачыннасцю. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Следчым камітэце.

Рабочая сустрэча з прадстаўнікамі ФБР прайшла 25 верасня ў цэнтральным апараце Следчага камітэта. "Гэта трэці візіт у Следчы камітэт прадстаўнікоў бюро ў бягучым годзе. У развіццё раней дасягнутых дамоўленасцей былі закрануты пытанні, звязаныя з удасканаленнем метадаў следчай работы і механізма ўзаемадзеяння ведамстваў у барацьбе з транснацыянальнай злачыннасцю, - расказалі ў СК. - Бакі таксама дамовіліся прадоўжыць практыку абмену інфармацыяй, якая ўяўляе ўзаемны інтарэс".

Беларускі і амерыканскі бакі прадаўжаюць развіццё супрацоўніцтва ў адпаведнасці з падпісаным у Вашынгтоне ў студзені 2018 года мемарандумам аб узаемаразуменні паміж Следчым камітэтам Беларусі і ФБР.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі