Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 кастрычніка 2019, 19:59

Прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта правядуць выязныя прыёмы грамадзян у кастрычніку

18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўніцтва і службовыя асобы Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі правядуць у кастрычніку выязныя прыёмы грамадзян і юрыдычных асоб у рэгіёнах, паведамляе БЕЛТА.

Разам з асабістымі прыёмамі прадстаўнікі Адміністрацыі вывучаць сітуацыю на месцах: выкананне даручэнняў кіраўніка дзяржавы, эфектыўнасць дзеянняў мясцовых органаў улады па павышэнні ўзроўню жыццезабеспячэння насельніцтва. Асаблівую ўвагу плануецца ўдзяліць пытанням сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёнаў, выяўленню праблем, якія выклікаюць занепакоенасць людзей і патрабуюць аператыўнага вырашэння.

Так, 22 кастрычніка з 12.00 памочнік Прэзідэнта - інспектар па Гродзенскай вобласці Іван Лаўрыновіч будзе прымаць людзей у Парэцкім сельвыканкаме.

З памочнікам Прэзідэнта - інспектарам па Мінску Віталіем Прымам грамадзяне змогуць сустрэцца 23 кастрычніка ў адміністрацыі Заводскага раёна сталіцы. Пачатак прыёму ў 9.00. У гэты ж дзень у Клічаўскім райвыканкаме з 11.00 будзе весці прыём начальнік галоўнага эканамічнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Барабанаў.

Памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Міхаіл Русы 24 кастрычніка прыедзе ў Касцюковіцкі раён, прыём у райвыканкаме пачнецца ў 10.00.

Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Мікалай Снапкоў 25 кастрычніка правядзе прыём грамадзян у Бялыніцкім райвыканкаме. Пачатак у 10.00.

Запісацца на прыёмы можна па тэлефонах аддзелаў па рабоце са зваротамі грамадзян адпаведных выканаўчых камітэтаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі