Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 мая 2017, 15:49

Праблема ўліку страхавога стажу абмеркавана на сустрэчы Лукашэнкі са старшынёй ФПБ

19 мая, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Праблема ў сферы ўліку страхавога стажу, неабходнага для налічэння пенсіі, абмеркавана на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаілам Ордам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Было закранута пытанне па пенсійным забеспячэнні. Размова ішла аб тых катэгорыях грамадзян, якія сёння не могуць па аб'ектыўных прычынах выпрацаваць свой стаж", - сказаў Міхаіл Орда па выніках сустрэчы.

Ён удакладніў, што размова ішла аб тых людзях, якія даглядаюць інвалідаў, аб шматдзетных сем'ях. Напрыклад, тым, у каго трое дзяцей, час знаходжання ў водпуску па доглядзе дзіцяці ўключаецца ў страхавы стаж у поўным аб'ёме, а ў каго чацвёра - залічваецца не поўнасцю. "Мы лічым, што гэта недагляд, і Прэзідэнт нас у гэтым цалкам падтрымаў. Сёння практычна падрыхтаваны праект указа Прэзідэнта, і ён будзе ўнесены на разгляд кіраўніка дзяржавы", - заявіў Міхаіл Орда.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі