Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 чэрвеня 2016, 12:04

Пяты Усебеларускі народны сход пачаў работу ў Мінску

22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пяты Усебеларускі народны сход пачаў работу ў Палацы Рэспублікі ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дэлегаты сходу абмяркуюць вынікі рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2011-2015 гады і асноўныя палажэнні праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2016-2020 гады. Галоўная мэта на бягучую пяцігодку - павышэнне якасці жыцця насельніцтва на аснове росту канкурэнтаздольнасці эканомікі, прыцягнення інвестыцый і інавацыйнага развіцця. Для дасягнення пастаўленых мэт развіццё краіны будзе грунтавацца на такіх прыярытэтах, як інвестыцыі, занятасць, экспарт, інфарматызацыя, моладзь.

Удзельнікамі мерапрыемства сталі 2,5 тыс. чалавек. На форуме сабраліся прадстаўнікі ўсіх слаёў грамадства: рабочыя, працаўнікі вёскі, работнікі сацыяльна-культурнай сферы і СМІ, ваеннаслужачыя, прадпрымальнікі, студэнты, навучэнцы сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, пенсіянеры. Сярод дэлегатаў сходу таксама кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, прадпрыемстваў і арганізацый, парламентарыі, дэпутаты мясцовых Саветаў, прадстаўнікі палітычных партый, грамадскіх аб'яднанняў. На форум запрошаны каля 150 гасцей, у тым ліку амаль 100 - з-за мяжы.

У час Усебеларускага народнага сходу выступіць з дакладам Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы адзначыць вынікі і перспектывы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на сучасным этапе, абазначыць праблемныя пытанні і шляхі іх вырашэння. У выступленні будуць закранацца таксама пытанні знешняй палітыкі Беларусі, выбудоўвання ўзаемавыгадных партнёрскіх адносін з рознымі краінамі і інтэграцыйнымі аб'яднаннямі з акцэнтам на гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі