Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 кастрычніка 2019, 19:10

Петрышэнка: узровень развіцця спартыўнай інфраструктуры павінен забяспечваць патрэбнасці ўсіх жыхароў

9 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Узровень развіцця спартыўнай інфраструктуры павінен забяспечваць патрэбнасці ўсіх жыхароў Беларусі незалежна ад месца пражывання. Такое меркаванне выказаў намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка ў час выязнога пасяджэння міжведамаснага савета па фарміраванні здаровага ладу жыцця пры Савеце Міністраў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міністр адукацыі Ігар Карпенка і намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка'

Намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка ў час наведвання сярэдняй школы нумар 32'

Удзельнікі пасяджэння на базе сярэдняй школы нумар 32 і спарткомплексу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры ў Цэнтральным раёне Мінска азнаёміліся з вопытам работы гэтых навучальных устаноў па фарміраванні здаровага ладу жыцця сярод навучэнцаў, студэнтаў і работнікаў.

У сярэдняй школе нумар 32'

Намеснік старшыні Мінскага гарвыканкама Арцём Цуран і намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка'

"Не хачу сказаць, што ў рэгіёнах створаны ўмовы горшыя, чым у Мінску. Яны прыкладна на адным узроўні, - адзначыў Ігар Петрышэнка. - Аднак трэба прызнаць, што сталіца ў плане клопату аб здароўі сваіх жыхароў зрабіла вялікі крок наперад. Прадстаўнікам рэгіёнаў, якія прысутнічаюць на пасяджэнні нашай камісіі, неабходна ўзяць на ўзбраенне станоўчы вопыт Мінска ў гэтым пытанні".

(Злева направа) міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук, намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка і рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры Сяргей Рэпкін'

Віцэ-прэм'ер падкрэсліў неабходнасць таго, каб спартыўныя аб'екты ў гарадах і вёсках раслі і развіваліся разам з астатняй інфраструктурай. Як у нядаўна пабудаваных, так і ў даўно існуючых мікрараёнах павінны быць створаны ўсе ўмовы для заняткаў спортам.

Ігар Петрышэнка звярнуў таксама ўвагу на неабходнасць папулярызацыі здаровага ладу жыцця ў падрастаючага пакалення. "У гэтым напрамку мы павінны працаваць пастаянна, каб размаўляць з моладдзю на яе мове, аператыўна рэагуючы на выклікі часу, - падкрэсліў ён. - Неабходна задзейнічаць не толькі традыцыйныя СМІ, але і іншыя формы данясення інфармацыі, у тым ліку сацыяльныя сеткі".

Паводле слоў намесніка прэм'ер-міністра, у прыярытэце павінна быць і пытанне бяспекі заняткаў спортам, каб выключыць траўматызм сярод аматараў здаровага ладу жыцця.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі