Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 мая 2018, 16:20

Пераможцы 11 міжнародных алімпіяд могуць быць залічаны ў ВНУ Беларусі без экзаменаў

15 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пераможцы 11 міжнародных алімпіяд могуць быць залічаны без уступных іспытаў ва ўстановы адукацыі для атрымання вышэйшай адукацыі I ступені, сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў 2018 годзе. Адпаведны пералік міжнародных алімпіяд вызначаны пастановай Міністэрства адукацыі ад 28 красавіка 2018 года нумар 29, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі.

Без экзаменаў у ВНУ і ССНУ змогуць паступаць абітурыенты, якія атрымалі дыпломы I, II, III ступеней на 59-й міжнароднай матэматычнай алімпіядзе (Румынія), 52-й міжнароднай Мендзялееўскай алімпіядзе школьнікаў па хіміі (Беларусь), 50-й міжнароднай хімічнай алімпіядзе (Славакія, Чэхія), 49-й міжнароднай фізічнай алімпіядзе (Партугалія), 29-й міжнароднай біялагічнай алімпіядзе (Іран), 15-й міжнароднай геаграфічнай алімпіядзе (Канада), 7-й еўрапейскай матэматычнай алімпіядзе для дзяўчат (Італія), 12-й міжнароднай алімпіядзе па навуках пра Зямлю (Тайланд), 14-й міжнароднай Жаутыкаўскай алімпіядзе па фізіцы, матэматыцы і інфарматыцы (Казахстан), 5-й міжнароднай геаграфічнай алімпіядзе школьнікаў краін Балтыйскага рэгіёна (Латвія), алімпіядзе школьнікаў Саюзнай дзяржавы па рускай мове і рускай літаратуры "Расія і Беларусь: гістарычная і духоўная агульнасць" (Беларусь).

Пастанова ўступіць у сілу пасля афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі