Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 мая 2019, 15:57

Пераможцаў конкурсу МУС для журналістаў узнагародзілі ў Мінску

4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пераможцаў конкурсу на лепшае асвятленне ў СМІ дзейнасці органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў узнагародзілі сёння ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Цырымонія ўзнагароджання прайшла ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Сярод пераможцаў і лаўрэатаў прадстаўнікі буйнейшых выданняў і тэлеканалаў краіны, супрацоўнікі рэгіянальных СМІ.

Праектам года прызнаны фільм аб унутраных войсках "Патруль 113", лепшымі раённымі газетамі - "Новае жыццё" з Навагрудка і "Ляхавіцкі веснік". Лепшымі аўтарамі журы выбрала карэспандэнта тэлеканала "Бабруйск 360" Ангеліну Дзікун, а таксама Алесю Высоцкую - палітычнага аглядальніка Агенцтва тэлевізійных навін Белтэлерадыёкампаніі. У намінацыі "Лепшы відэаролік сацыяльнай рэкламы" перамог стваральнік антыкарупцыйнага роліка - старшы інспектар групы інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Гродзенскага аблвыканкама Максім Базыленка.

Пераможцам у намінацыі "На малой радзіме служу" стаў карэспандэнт аддзела палітычнай і сацыяльнай інфармацыі БЕЛТА Павел Горбач. У намінацыі "100-годдзю беларускага крымінальнага вышуку прысвячаецца" атрымаў галоўную ўзнагароду намеснік загадчыка аддзела крымінальных навін АТН Белтэлерадыёкампаніі Аляксандр Смірноў. За матэрыялы, прысвечаныя барацьбе з наркапагрозай, галоўным прызам узнагароджаны карэспандэнт дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання тэлеканала АНТ Андрэй Аляксандраў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі