Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 сакавіка 2018, 14:56

Перамяшчэнне паміж Жыткавічамі і Туравам наладзяць у бліжэйшы час - Русы

1 сакавіка, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Перамяшчэнне паміж Жыткавічамі і Туравам наладзяць у бліжэйшы час. Аб гэтым заявіў журналістам намеснік прэм'ер-міністра Міхаіл Русы па выніках даклада Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы паглядзім у самы бліжэйшы час, каб была арганізавана работа па дастаўцы людзей на той бераг", - сказаў Міхаіл Русы.

Акрамя таго, неабходна наладзіць дастаўку грузаў паміж двума населенымі пунктамі. "Гэта зона ў нас прамысловая і плодаагароднінная. Аб'язджаць на трыста з нечым кіламетраў - гэта дрэнная лагістыка", - адзначыў віцэ-прэм'ер.

Ён пацвердзіў, што ў гэтым годзе мост будзе адназначна пабудаваны, ужо распрацаваны адпаведныя праекты. "Кіраўнік дзяржавы ўзяў гэта пад асабісты кантроль. Мне як выхадцу з Тураўшчыны даручана ўзяць гэта на асаблівы кантроль", - дадаў Міхаіл Русы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі