Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 студзеня 2018, 09:01

Перадача функцый пагранкантролю мытным органам у 2018 годзе будзе ажыццяўляцца ў два этапы

24 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перадача функцый пагранічнага кантролю мытным органам у 2018 годзе будзе ажыццяўляцца ў два этапы. Аб гэтым ішла размова на пасяджэнні Дзяржаўнай пагранічнай камісіі пры Савеце Міністраў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

На пасяджэнні пад старшынствам намесніка прэм'ер-міністра Анатоля Калініна былі разгледжаны вынікі работы Дзяржпагранкамісіі за 2017 год і абмяркоўваўся план на 2018-ы. Асноўная ўвага ў мінулым годзе была накіравана на ўдасканаленне парадку перасячэння дзяржаўнай граніцы, развіццё транзітнага патэнцыялу і інфраструктуры прыгранічнай тэрыторыі. Праведзены эксперымент па ажыццяўленні супрацоўнікамі мытных органаў асобных функцый пагранічнай службы.

"Пачынаючы з 2018 года перадача функцый пагранічнага кантролю мытным органам будзе ажыццяўляцца ў два этапы: на першым - на перадатачных чыгуначных станцыях Маладзечна і Полацк адносна грузавых паяздоў і членаў паязных брыгад, а таксама ў пункце пропуску "Казловічы"; на другім - у асобных аўтадарожных пунктах пропуску ў адносінах да вадзіцеляў грузавых транспартных сродкаў", - растлумачылі ў прэс-службе.

У 2017 годзе быў удакладнены парадак выдачы пропускаў на права пазачарговага ўезду на тэрыторыю аўтадарожных пунктаў пропуску і функцыянавання сістэмы электроннай чаргі транспартных сродкаў у аўтадарожных пунктах пропуску, прадоўжана работа па адмене папяровых кантрольных талонаў пры перасячэнні дзяржаўнай граніцы.

Як адзначыў Анатоль Калінін, асноўнымі задачамі Дзяржпагранкамісіі ў 2018 годзе вызначаны развіццё і ўдасканаленне заканадаўства ў сферы забеспячэння пагранічнай бяспекі, будаўніцтва, рэканструкцыя, рамонт пунктаў пропуску ў мэтах паскарэння і спрашчэння пропуску фізічных асоб і аўтатранспарту. Таксама сярод задач каардынацыя работы па развіцці транзітнай і турыстычнай прывабнасці Беларусі (уладкаванне пад'язных пуцей да аўтадарожных пунктаў пропуску, стварэнне прыгранічнай сэрвіснай інфраструктуры, якая адпавядае сусветным стандартам), матывацыя і прыцягненне грамадзян да ўдзелу ў мерапрыемствах па забеспячэнні пагранічнай бяспекі, правядзенне мерапрыемстваў патрыятычнай і растлумачальнай работы з усімі катэгорыямі насельніцтва прыгранічных раёнаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі