Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 красавіка 2019, 13:18

Пенсіі па ўзросце павысяцца з 1 мая прыкладна на 6 працэнтаў - Мінпрацы

22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прапанова аб павышэнні пенсій па ўзросце з 1 мая бягучага года прадугледжвае рост прыкладна на 6 працэнтаў. Аб гэтым заявіла ў эфіры тэлеканала АНТ міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч, каменціруючы Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Як у міністэрства, у нас шматвектарны напрамак работы. Перш за ўсё гэта ўзровень заработнай платы, дастойныя рабочыя месцы. Другі напрамак - людзі пажылога ўзросту: узровень іх жыцця і інш.", - сказала Ірына Касцевіч.

Паводле яе слоў, міністэрствам падрыхтаваны канкрэтныя прапановы аб павышэнні пенсій з 1 мая бягучага года. "У сярэднім, наша прапанова - павышэнне на Br25. Гэта крыху больш за 6 працэнтаў. Я гавару пра пенсіі па ўзросце", - адзначыла міністр. Што датычыцца магчымасці яшчэ аднаго павышэння пенсій на працягу года, яна дадала, што ўсё залежыць ад росту заработнай платы. "Калі гэта мэтавы сцэнарый развіцця, то, вядома, мы зробім яшчэ адзін крок", - рэзюмавала Ірына Касцевіч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі