Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 верасня 2016, 16:02

Павышаць пенсійны ўзрост па рэкамендацыях МВФ Беларусі ў цяперашніх умовах немэтазгодна - эксперт

26 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Павышаць пенсійны ўзрост па рэкамендацыях Міжнароднага валютнага фонду (МВФ) Беларусі ў цяперашніх умовах немэтазгодна. Такое меркаванне агучыла карэспандэнту БЕЛТА загадчыца сектара сацыяльна-дэмаграфічнай палітыкі Інстытута эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Настасся Баброва.

Беларусь ужо зрабіла сур'ёзныя крокі па рэфармаванні пенсійнай сістэмы. Указам ад 11 красавіка 2017 года нумар 137 прадугледжваецца з 1 студзеня 2017 года паэтапнае штогадовае павышэнне на 6 месяцаў агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту да дасягнення мужчынамі 63 гадоў, жанчынамі - 58 гадоў.

"Прапрацоўваліся розныя варыянты павышэння пенсійнага ўзросту, у выніку выбраны найбольш рацыянальны і адпаведны існуючым у Беларусі эканамічным умовам", - адзначыла Настасся Баброва. На яе думку, прапанаваныя МВФ рэкамендацыі па павышэнні пенсійнага ўзросту да 65 гадоў і для мужчын, і для жанчын - гэта жорсткі варыянт рэфармавання, які непрымальны для краіны па шэрагу прычын.

Перш за ўсё, такая мера абавязкова павялічыць нагрузку на рэспубліканскі бюджэт. Не гатовы да такіх радыкальных перамен і Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. Акрамя таго, павышэнне пенсійнага ўзросту звузіць магчымасці па падтрымцы маладых людзей у частцы забеспячэння іх рабочымі месцамі. "Прапанаваныя рэкамендацыі вельмі адчувальныя для людзей, гэта трэба ўлічваць. Любыя рашэнні ў галіне павышэння пенсійнага ўзросту павінны быць дэталёва, скрупулёзна прапрацаваны і ўзважаны, што і было зроблена ў Беларусі", - падкрэсліла яна.

Разам з тым спецыяліст не выключыла магчымасці павелічэння павышэння парогу выхаду на пенсію ў Беларусі ў будучым. Аднак гэта пытанне доўгатэрміновай перспектывы, рэзюмавала яна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі