Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 студзеня 2018, 11:57

Пасольства ЗША ў Мінску пашырае пералік выдаваемых віз

9 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасольства ЗША ў Мінску пашырае візавыя паслугі з 9 студзеня 2018 года. Аб гэтым гаворыцца на сайце дыппрадстаўніцтва, паведамляе БЕЛТА.

Пасольства будзе прымаць заявы ад рэзідэнтаў Беларусі на візы наступных катэгорый: A, C1/D, G, F, H, I, J, L, M, O, P і R. Тым не менш узроставае абмежаванне для тых, хто звяртаецца за візамі класа B1/B2 (турызм/бізнес), застаецца ў сіле. На гэты момант у Мінску за візамі класа B1/B2 могуць звярнуцца толькі рэзідэнты Беларусі ва ўзросце 50 гадоў і старэйшым.

"Мы працуем над пашырэннем магчымасцей консульскага аддзела і спадзяёмся ў бліжэйшым будучым яшчэ больш пашырыць нашы візавыя паслугі", - адзначылі ў пасольстве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі