Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 красавіка 2019, 13:20

Парывісты вецер і да 23 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 24 красавіка

23 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парывісты вецер, без ападкаў і да 23 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 24 красавіка, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У сераду чакаецца невялікая воблачнасць, будзе без ападкаў. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні 4-9 м/с, раніцай і ўдзень з парывамі да 14 м/с, па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях - да 15-20 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 2-8 градусаў вышэй за нуль, месцамі - ад мінус 1 да плюс 1 градуса. Удзень будзе 17-23 градусы цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі