Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 снежня 2017, 11:41

Парывісты вецер чакаецца ў Беларусі 13 снежня

12 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парывісты вецер чакаецца ў Беларусі 13 снежня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У сераду будзе воблачна з праясненнямі, пераважна без ападкаў, толькі па паўднёвым усходзе краіны прагназуюцца мокры снег і дождж. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца.

Вецер прагназуецца паўднёва-заходні 5-10 м/с, ноччу і раніцай парывы дасягнуць 14 м/с, па паўночным захадзе месцамі - да 15-17 м/с.

Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад мінус 1 да плюс 4 градусаў цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі