Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 кастрычніка 2017, 09:49

Парталы па прыкладзе 115.бел павінны быць у кожным раённым цэнтры - Калінін

23 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парталы па прыкладзе 115.бел павінны быць у кожным раённым цэнтры, заявіў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін у праграме "Контуры" тэлеканала АНТ, паведамляе БЕЛТА.

"Мы бачым па прыкладзе сталіцы, што служба 115.бел - гэта правільнае рашэнне, такія службы павінны быць у кожным раённым цэнтры", - сказаў віцэ-прэм'ер. Ён адзначыў, што на рэспубліканскім семінары аблвыканкамы выказалі зацікаўленасць у такіх тэхналогіях.

Анатоль Калінін падкрэсліў, што перад галіной стаіць задача павысіць эфектыўнасць, зніжаючы затраты і інвесціруючы ў гэту сферу. "Галіна ЖКГ - вельмі шматгранная. У нас 11 падгалін удзельнічаюць у гэтым працэсе. І наша задача - павысіць эфектыўнасць сферы, зніжаючы затраты і матэрыяльна развіваючы яе. Цяпер у камунальны сектар прыйшлі настолькі разумныя тэхналогіі, што горадам кіруюць яны, а не чалавек", - адзначыў ён.

Партал "Мой Горад" 115.бел ствараўся для адпраўкі запытаў штодзённага бягучага характару, якія датычацца жыллёва-камунальных паслуг і гарадской гаспадаркі Мінска, з прывязкай адпаведнай праблемы да карты горада. Пры гэтым на партале можна адсочваць статус апрацоўкі апублікаванага запыту, а таксама аналізаваць рэзультаты работы ў фармаце "было" і "стала". Такім чынам грамадзяне маюць магчымасць уплываць на рэйтынг арганізацый, ацэньваючы якасць выкананай работы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі