Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 лютага 2019, 14:43

Папраўкі аб змякчэнні адказнасці па некаторых нарказлачынствах у хуткім часе ўнясуць у парламент

26 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Папраўкі аб змякчэнні адказнасці па некаторых нарказлачынствах у бліжэйшы час будуць унесены на разгляд парламента, паведаміў журналістам начальнік галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі МУС Генадзь Казакевіч у прэс-цэнтры БЕЛТА.

"Законапраект у бліжэйшы час будзе ўнесены на разгляд парламента", - сказаў Генадзь Казакевіч. Ён датычыцца зніжэння ніжніх межаў санкцый па ч.2,3 арт.328 КК. Законапраект таксама прадугледжвае навацыі, звязаныя з процідзеяннем допінгу ў спорце.

Разам з тым МУС наконт гэтага мае дакладную, узважаную і аргументаваную пазіцыю, заснаваную на фундаментальным аналізе наркасітуацыі і прагнозе яе развіцця на доўгатэрміновы перыяд. Міністэрства паслядоўна выступае супраць змякчэння пакарання. Аналагічная пазіцыя ў Вярхоўнага суда. Генадзь Казакевіч дадаў, што заканадавец не звязаны пазіцыяй МУС і Вярхоўнага суда і мае права прыняць тое рашэнне, якое палічыць неабходным.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі