Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 кастрычніка 2018, 10:56

Папа Рымскі і архібіскуп Кандрусевіч абмеркавалі тэму царквы ў Беларусі

12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Папа Рымскі Францыск і Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч правялі кароткую размову па дарозе на Сінод у Ватыкане, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйны інтэрнэт-партал Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі.

Тадэвуш Кандрусевіч выпадкова сустрэў папу Францыска, выходзячы з Дома св. Марты, дзе на час правядзення Сінода спыніўся архібіскуп. У час кароткай размовы сам-насам паміж імі была ўзнята тэма царквы ў Беларусі. Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч выказаў надзею на візіт пантыфіка ў Беларусь.

Таксама мітрапаліт паведаміў папе Францыску, што Мітрапаліт Філарэт адзначае 40-годдзе назначэння ў Беларусь. Пантыфік папрасіў ад яго імя павіншаваць Пачэснага Патрыяршага Экзарха. "Архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч з радасцю зрабіў гэта ў ходзе тэлефоннай размовы з юбілярам", - адзначаецца ў паведамленні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі