Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 верасня 2017, 11:14

Памочнік міністра абароны Беларусі ў штаб-кватэры НАТА выступіў з брыфінгам па вучэннях "Захад-2017"

11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Памочнік міністра абароны Беларусі Алег Воінаў у штаб-кватэры НАТА выступіў з брыфінгам па вучэннях "Захад-2017". Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства абароны, паведамляе БЕЛТА.

8 верасня начальнік Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва - памочнік міністра абароны па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва генерал-маёр Алег Воінаў выступіў з брыфінгам аб сумесным стратэгічным вучэнні ўзброеных сіл Беларусі і Расіі "Захад-2017" на пасяджэнні Камітэта намеснікаў пастаянных прадстаўнікоў дзяржаў - членаў НАТА. Пасяджэнне праходзіла ў штаб-кватэры NATА ў Бруселі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі