16 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паліклінікі Мінска перайшлі на летні рэжым работы, паведамілі БЕЛТА ў камітэце па ахове здароўя Мінгарвыканкама.
У будзённыя дні рэгістратура ў паліклініках працуе з 7.00 да 20.00, дапаможныя службы (клініка-дыягнастычная лабараторыя, працэдурны, рэнтгенаграфічны, флюараграфічны, даўрачэбны кабінеты, ЭКГ, цэнтральная стэрылізацыйная лабараторыя) - з 7.30 да 20.00.
Урачы ў паліклініках прымаюць пацыентаў з 8.00 да 20.00, выклік дадому магчымы з 7.30 да 19.30. Урачэбныя назначэнні дома выконваюцца з 7.30 да 20.00.
Па суботах рэгістратура будзе працаваць з 8.30 да 15.00, дапаможныя службы, у тым ліку кабінет рэгістрацыі лісткоў непрацаздольнасці, дзённы стацыянар - з 9.00 да 15.00. Да 15.00 па суботах вядуць прыём урачы (па зменным графіку). Выклікаць медработніка дадому можна з 8.30 да 14.30. Выкананне выклікаў дадому ажыццяўляецца з 9.00 да 15.00, урачэбных назначэнняў дома - з 8.30 да 18.00.
Па нядзелях і ў святочныя дні дзяжурны ўрач (для афармлення медыцынскай дакументацыі) працуе з 9.00 да 15.00, урачэбныя назначэнні дома выконваюцца з 9.00 да 18.00.
Па летнім графіку сталічныя паліклінікі будуць працаваць да 30 верасня.-0-