Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 кастрычніка 2018, 17:04

Пагадненне аб рэадмісіі з Беларуссю можа быць падпісана да канца года - Віктарын

23 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пагадненне аб рэадмісіі паміж Еўрасаюзам і Беларуссю можа быць падпісана да канца года. Аб гэтым журналістам паведаміла кіраўнік прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі Андрэа Віктарын, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пагадненне аб рэадмісіі будзе падпісана, калі будзе гатоўнасць падпісаць пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму. У Бруселі 11 кастрычніка адбыўся раўнд перагавораў па гэтых пагадненнях. Трэба сказаць, што гэта была добрая і канструктыўная сустрэча. Мы змаглі ўзгадніць асноўныя моманты тэксту пагаднення, але ёсць некаторыя тэхнічныя дэталі, якія трэба ўрэгуляваць. Аднак я асабіста спадзяюся, што да канца гэтага года пагадненне будзе падпісана", - сказала Андрэа Віктарын. Яна дадала, што размова ідзе аб пакетным падпісанні - і пагаднення аб рэадмісіі, і аб спрашчэнні візавага рэжыму.

Андрэа Віктарын адзначыла, што ўдакладніць трэба невялікія тэхнічныя пытанні. "Думаю, што ў самы бліжэйшы час мы іх удакладнім", - падкрэсліла кіраўнік предстаўніцтва ЕС у Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі