Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 красавіка 2019, 19:54

Падпісаныя ў Анкары пагадненні стварылі моцную базу для беларуска-турэцкага ўзаемадзеяння - пасол

23 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Падпісаныя ў час нядаўняга візіту Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Турцыю пагадненні аб супрацоўніцтве стварылі моцную базу для далейшага развіцця беларуска-турэцкага ўзаемадзеяння. Такое меркаванне выказала ў гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА пасол Турцыі ў Беларусі Кезбан Нілвана Дарама.

"Гандлёва-эканамічная сфера - гэта касцяк нашых адносін, а што датычыцца палітычнага дыялогу, то тут наогул усё цудоўна, - адзначыла Кезбан Нілвана Дарама. - З заключэннем пагадненняў у нас з'явілася моцная база для развіцця адносін. І супрацоўніцтва ў сферы адукацыі таксама атрымала фундамент".

Сёння ў Цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Мінска "Кантакт" для турэцкіх дзяцей і дзяцей змешаных сем'яў было арганізавана святкаванне Дня нацыянальнага суверэнітэту і Дня дзяцей. Першы раз у Беларусі такое мерапрыемства прайшло на базе СШ нумар 25 Мінска ў 2016 годзе, у 2017 годзе турэцкіх дзяцей знаёмілі з вытворчасцю ласункаў на фабрыцы "Камунарка", а ў 2018 годзе іх прымаў Капыльскі раён.

"Цяпер група дзяцей з капыльскай гімназіі нумар 1, якая тады нас прымала, знаходзіцца на адпачынку ў Турцыі", - адзначыла пасол.

А ў Беларусі гэтымі днямі гасцююць 11 дзяцей з Антальі. Вучні адной са школ былі так уражаны расказамі турэцкага выкладчыка, які працаваў у Беларусі, аб беларускай прыродзе і культуры, што захацелі ўбачыць усё на ўласныя вочы. А сёння яны сталі гледачамі і ўдзельнікамі інтэрнацыянальнага свята ў Мінску.

Цяперашняе мерапрыемства падрыхтавана сумеснымі намаганнямі Пасольства Турэцкай Рэспублікі і цэнтра "Кантакт". Прадстаўнікі цэнтра арганізавалі творчыя майстар-класы, гульні і іншы інтэрактыў, турэцкія спонсары таксама разнастаілі праграму, у тым ліку салодкімі ўсходнімі пачастункамі. У святочным канцэрце чаргаваліся нумары юных беларускіх і турэцкіх артыстаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі