Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 кастрычніка 2015, 15:25

Пачуццё адказнасці за будучае краіны аб'ядноўвае беларусаў - Дзевятоўскі

13 кастрычніка, Віцебск /Алёна Ціханава - БЕЛТА/. Пачуццё адказнасці за будучае сваёй краіны аб'ядноўвае беларусаў. Такім меркаваннем падзяліўся з карэспандэнтам БЕЛТА старшыня Наваполацкай гарадской арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь", намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Вадзім Дзевятоўскі.

Субяседнік успомніў папярэднюю кампанію (2010 года) па выбарах Прэзідэнта і прызнаўся, што вельмі не хацелася зноў перажыць нешта падобнае да таго, што адбылося пасля выбараў тады. "У ходзе гэтай выбарчай кампаніі таксама былі сілы, якія спрабавалі раз'яднаць грамадства, але беларусы прадэманстравалі, што яны ўсведамляюць сваю адказнасць за магчымыя вынікі неабдуманых учынкаў. Павысілася інфармаванасць людзей, яны сталі больш разбірацца ў эканоміцы і палітыцы, рэальна ацэньваюць сітуацыю, ведаюць, што адбываецца за мяжой, унутры краіны, таму не адгукаюцца на пустыя заклікі, не ідуць на павадку, мяркуюць па справах", - сказаў Вадзім Дзевятоўскі.

Гаворачы аб сваім асабістым удзеле ў вызначэнні будучага краіны, Вадзім Дзевятоўскі падкрэсліў, што галасаваў непасрэдна ў дзень выбараў 11 кастрычніка. "Адчуў атмасферу свята і яднання грамадзян у сваім імкненні захаваць і прымножыць дасягненні дзяржавы, - адзначыў вядомы спартсмен. - Асабіста я галасаў за адказнасць перад народам. За чалавека, які не баіцца адказваць за свае ўчынкі і рашэнні, які беражліва ставіцца да беларусаў, не дзеліць людзей на катэгорыі, і асноўным фактарам для якога з'яўляецца справядлівасць".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі