Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 сакавіка 2018, 17:44

Па справе аб абрушэнні ў шахце "Беларуськалія" назначаны экспертызы

12 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Для ўстанаўлення дакладнай прычыны гібелі двух рабочых пры абрушэнні ў шахце ААТ "Беларуськалій" назначаны судова-медыцынскія экспертызы. Аб гэтым БЕЛТА паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.

Упраўленне СК па Мінскай вобласці прадаўжае расследаванне крымінальнай справы аб парушэнні правіл бяспекі горных работ, што прывяло па неасцярожнасці да смерці двух чалавек у шахце "Беларуськалій" (ч.2 арт.303 КК). "Следчыя вывучаюць вытворчую і тэхнічную дакументацыю, якая рэгламентуе парадак правядзення работ і датычыцца пытанняў задання, што выконвалася, правядзення інструктажу па тэхніцы бяспекі. Прадаўжаюцца допыты работнікаў і службовых асоб прадпрыемства", - праінфармавала Таццяна Беланог.

Як паведамлялася, 9 сакавіка на падземным гоным участку рудніка 3-га рудаўпраўлення "Беларуськалія" абрушылася парода, пад завал трапілі машыніст горных выемачных машын і горнарабочы ачышчальнага забою. У ноч з 10 на 11 сакавіка горнаратавальнікамі былі выцягнуты целы загінулых рабочых. Для агляду месца выкіду пароды, збору даных, фіксацыі слядоў і іншых першапачатковых следчых дзеянняў у шахце працавала следча-аператыўная група пад кіраўніцтвам следчых абласнога апарату ўпраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі