Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 лістапада 2018, 13:02

Органы адукацыі і аховы здароўя павінны актыўней працаваць па прафілактыцы нарказлачынстваў - Міцкевіч

15 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Органы адукацыі і аховы здароўя павінны актыўней працаваць па прафілактыцы нарказлачынстваў, заявіў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Валерый Міцкевіч на міжведамаснай каардынацыйнай нарадзе па пытаннях удасканалення ўзаемадзеяння ў сферы процідзеяння незаконнаму абароту наркотыкаў і прафілактыкі наркаманіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння адных карных мер відавочна недастаткова, адзначыў Валерый Міцкевіч. "Асноўным бар'ерам на шляху распаўсюджвання наркотыкаў павінна стаць татальнае непрыманне іх грамадствам, бо наркаманамі часцей становяцца маладыя людзі, якія не ўсведамляюць небяспеку, якую нясуць у сабе наркотыкі і псіхатропы. Таму працаваць тут неабходна на апярэджанне па лініі ўстаноў адукацыі і аховы здароўя, а таксама сям'і", - сказаў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.

Важнае значэнне мае ўдасканаленне антынаркатычнай прапаганды. Пры гэтым, улічваючы інтарэсы моладзі, разам з традыцыйнымі СМІ да гэтага пытання трэба актыўна падключаць сацыяльныя сеткі і іншыя папулярныя віды інтэрнэт-рэсурсаў. Для эфектыўнага процідзеяння наркотыкам і наркаманіі неабходна кансалідацыя намаганняў усіх зацікаўленых ведамстваў, грамадскіх аб'яднанняў і грамадзян.

Разам з тым, як адзначыў Валерый Міцкевіч, праблема наркотыкаў актуальна для ўсіх без выключэння краін свету. Сусветны наркатрафік ацэньваецца ў суму каля $800 млрд у год. Наркагандаль і наркаманія нясуць у сабе пагрозу не толькі нацыянальнай бяспецы, але і будучыні чалавецтва.

У Мінску сёння праходзіць міжведамасная каардынацыйная нарада па пытаннях удасканалення ўзаемадзеяння ў сферы процідзеяння незаконнаму абароту наркотыкаў і прафілактыкі наркаманіі. У яе рабоце прымаюць удзел кіраўнікі дзяржаўных органаў, усе зацікаўленыя, хто займаецца прафілактыкай і барацьбой з нарказлачынствамі ў краіне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі