Сцяг Серада, 17 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 кастрычніка 2018, 09:33

У Беларусі ўступаюць у сілу новыя правілы аўтаперавозак пасажыраў

12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новая рэдакцыя Правіл аўтамабільных перавозак пасажыраў уступае ў сілу ў Беларусі 12 кастрычніка, паведамляе БЕЛТА.

Як растлумачылі раней прадстаўнікі Мінтранса, глабальных новаўвядзенняў у правілах не з'явілася, многія палажэнні дзейнічалі дэ-факта, але не былі замацаваны дэ-юрэ. Новаўвядзенні датычацца браніравання месцаў для праезду і продажу білетаў, выкарыстання электронных білетаў пры аўтамабільных перавозках пасажыраў у рэгулярных зносінах, аднясення пасажыраў да безбілетных, парадку стварэння і дзейнасці кантрольна-рэвізорскай службаў на аўтамабільным транспарце. Уведзены азначэнні такіх тэрмінаў, як валідатар, інфармацыйная сістэма продажу білетаў, тэрмінал работніка кантрольна-рэвізорскай службы на аўтамабільным транспарце. Змяненні датычацца таксама рэквізітаў білетаў. Напрыклад, устанаўліваецца, што на білеце пры міжгародніх перавозках пры адсутнасці тэхнічнай магчымасці нумар месца для сядзення можа не пазначацца.

Згодна з новымі правіламі для куплі білета ў вадзіцеля пасажыры будуць абавязаны ўваходзіць у пярэднія дзверы аўтобуса. Калі пасажыр парушае гэта патрабаванне, то асобнага пакарання цяпер за гэта не прадугледжана. "Але калі пасажыр уваходзіць у заднія дзверы і гаворыць, што не паспеў прайсці да вадзіцеля і купіць білет з-за запоўненага аўтобуса, то гэта ўжо не прымецца як апраўданне. Ён абавязаны зайсці ў пярэднія дзверы, каб аплаціць праезд. Часта былі скаргі, нам пісалі перавозчыкі, што пасажыры, не жадаючы аплачваць праезд, спецыяльна ў гадзіны пік заходзілі ў апошнія дзверы", - тлумачылі раней у Мінтрансе. Гэта значыць, па сутнасці, у такіх выпадках давядзецца плаціць штраф за безбілетны праезд.

Выпадкі, калі ў вадзіцеля закончыліся білеты, асобна ў правілах не прапісаны. Але, як звярнулі ўвагу ў Мінтрансе, у правілах прадугледжаны абавязак пасажыраў своечасова набываць білеты і аплачваць праезд. Таму адказнасць будзе несці непасрэдна пасажыр, нават калі ў вадзіцеля няма білетаў для продажу.

У новых правілах прапісана неабходнасць прыкладваць праязны да валідатара пры ўваходзе і выхадзе з грамадскага транспарту. Прыкладаць пры выхадзе - гэта норма замацавана на перспектыву, калі будзе ўкаранёна магчымасць аплаціць праезд за фактычную адлегласць.

Асобам з абмежаванымі магчымасцямі будзе прадастаўлена права бясплатна правозіць інвалідныя каляскі і іншыя сродкі сацыяльнай рэабілітацыі. Раней у правілах гэта не было агаворана. Пасажыр мае права бясплатна перавозіць адно месца маламернай ручной паклажы, даўгамерныя прадметы памерам да 151 см.

Вадзіцелям таксі трэба будзе прытрымлівацца дрэс-кода і адмовіцца ад курэння ў аўто. Вадзіцелі таксі павінны мець ахайны знешні выгляд, не выкарыстоўваць дамашняе і спартыўнае адзенне. Гэта датычыцца не толькі таксістаў, але і ў цэлым вадзіцеляў транспарту, якія ажыццяўляюць аўтамабільныя перавозкі пасажыраў.

Вадзіцеляў і кандуктараў абавязалі аказваць дапамогу пасажыру з інваліднасцю пры яго згодзе пры пасадцы і высадцы з транспарту, набыцці праязнога дакумента.

У Правілах аўтамабільных перавозак пасажыраў таксама прапісаны патрабаванні да афармлення і абсталявання таксі - устаноўлены больш ліберальныя падыходы (напрыклад, калі раней было абавязкое патрабаванне па наяўнасці касавага падсумоўваючага апарата, сумешчанага з таксометрам, то цяпер у выпадку выкарыстання электроннай інфармацыйнай сістэмы такое патрабаванне адсутнічае). Дыспетчараў таксі або перавозчыкаў, якія выконваюць прыём або перадачу заказаў самастойна, абавязалі перадаваць адпаведныя даныя ў падатковыя органы.

Перавозчыкам дазволілі павялічыць тэрмін браніравання білетаў на прыгарадныя і міжгароднія аўтобусы. Раней было прапісана, што ў 00.00 гадзін дня перавозкі браніраванне завяршаецца. Новая норма дазваляе перавозчыкам, калі ў іх ёсць такая магчымасць, арганізаваць браніраванне і папярэдні продаж аж да адпраўлення аўтобуса. Прадугледжана таксама, што папярэдні продаж білетаў і браніраванне месца пачынаюцца не пазней за 15 дзён да адпраўлення аўтобуса ў рэйс.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі