Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 красавіка 2017, 14:22

Новы прэпарат для лячэння расстройстваў страўнікава-кішачнага тракта распрацавалі ў Беларусі

7 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новы прэпарат для лячэння расстройстваў страўнікава-кішачнага тракта распрацавалі ў Беларусі. Аб гэтым паведаміў журналістам акадэмік-сакратар Аддзялення хіміі і навук аб Зямлі НАН Беларусі Сяргей Усанаў у час выстаўкі ў Акадэміі навук, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Адна з нашых апошніх распрацовак - прэпарат "Альгінамакс" для лячэння расстройстваў страўнікава-кішачнага тракта, напрыклад, пякоткі. Павінен заўважыць, што пякотку мае вялікі працэнт насельніцтва", - сказаў Сяргей Усанаў.

"Альгінамакс" - арыгінальны прэпарат і ўжо запатэнтаваны і ў Беларусі, і ў ЕС. "Да прэпарата вялікую цікавасць праяўляюць заходнія кампаніі, асабліва латвійская кампанія "Грындэкс". Мы будзем спрабаваць зарэгістраваць яго ў Латвіі з мэтай выхаду на замежныя рынкі", - адзначыў акадэмік-сакратар.

Ад аналагаў прэпарат адрозніваецца тым, што не мае ў саставе алюмінію. Выпускацца "Альгінамакс" будзе на прадпрыемстве "Акадэмфарм".

На выстаўцы вучоныя прадставілі таксама беларускія проціпухлінныя прэпараты, прэпараты для спартыўнага харчавання, аднаўлення пасля трэніровак, спецыялізаваныя вітаміны (для моладзі, жанчын, мужчын), біялагічна актыўныя дабаўкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі