Сцяг Серада, 17 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 сакавіка 2018, 19:59

Новы памер утрымання з наймальнікаў сродкаў для выплаты зарплаты ўстаноўлены ў Беларусі

12 сакавіка Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі пры разліку сродкаў, што падлягаюць пазачарговаму пералічэнню плацяжоў на пагашэнне запазычанасці па заработнай плаце, наймальнікі павінны браніраваць у разліку на аднаго работніка Br334,76. Гэты нарматыў прымяняецца з 12 сакавіка 2018 года, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

У адпаведнасці з указам ад 27 лістапада 1995 года нумар 483 "Аб забеспячэнні своечасовай выплаты заработнай платы", з наймальнікаў, маючых запазычанасць па выплаце зарплаты, у бясспрэчным парадку ўтрымліваюцца сумы, якія адпавядаюць 1,5 памеру бюджэту пражытачнага мінімуму для працаздольнага насельніцтва, скарэкціраванага на індэкс спажывецкіх цэн на кожнага работніка з улікам каэфіцыентаў павышэння тарыфных ставак рабочых па тэхналагічных відах работ, вытворчасцях і галінах эканомікі.

Паводле даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, індэкс спажывецкіх цэн за люты да студзеня 2018 года склаў 100,9 працэнта. Бюджэт пражытачнага мінімуму для працаздольнага насельніцтва, скарэкціраваны на індэкс спажывецкіх цэн за люты, роўны Br223,17. Адпаведна павялічаны ў паўтара раза ён складзе Br334,76.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі