Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 снежня 2017, 18:43

Новы памер утрымання з наймальнікаў сродкаў для выплаты зарплаты ўстаноўлены ў Беларусі

11 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі пры разліку сродкаў, што падлягаюць пазачарговаму пералічэнню плацяжоў на пагашэнне запазычанасці па заработнай плаце, наймальнікі павінны браніраваць у разліку на аднаго работніка Br332,18. Гэты нарматыў прымяняецца з 11 снежня 2017 года, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

У адпаведнасці з указам ад 27 лістапада 1995 года нумар 483 "Аб забеспячэнні своечасовай выплаты заработнай платы" з наймальнікаў, якія маюць запазычанасць па выплаце заработнай платы, у бясспрэчным парадку ўтрымліваюцца сумы, што адпавядаюць 1,5 памеру бюджэту пражытачнага мінімуму для працаздольнага насельніцтва, скарэкціраванага на індэкс спажывецкіх цэн на кожнага работніка з улікам каэфіцыентаў павышэння тарыфных ставак рабочых па тэхналагічных відах работ, вытворчасцях і галінах эканомікі.

Паводле даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, індэкс спажывецкіх цэн за лістапад да кастрычніка 2017 года склаў 100,5 працэнта. Бюджэт пражытачнага мінімуму для працаздольнага насельніцтва, скарэкціраваны на індэкс спажывецкіх цэн за лістапад, складае Br221,45. Пры разліку сродкаў, якія падлягаюць пазачарговаму пералічэнню плацяжоў на пагашэнне запазычанасці па заработнай плаце, наймальнікі павінны браніраваць у разліку на аднаго работніка суму, што адпавядае 1,5 памеру бюджэту пражытачнага мінімуму для працаздольнага насельніцтва, скарэкціраванага на індэкс спажывецкіх цэн, - Br332,18.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі