Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 мая 2018, 09:16

Новаўвядзенні ў ЦТ закрануць уступную кампанію 2019 года - Карпенка

28 мая, Магілёў /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. Змяненні, што рыхтуюцца, у ЦТ закрануць уступную кампанію 2019 года, паведаміў 26 мая журналістам міністр адукацыі Беларусі Ігар Карпенка, які прыняў удзел у рэспубліканскім свяце "Моладзь і творчасць - гісторыя будучыні" ў Магілёве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэтыя новаўвядзенні закрануць ужо наступную ўступную кампанію 2019 года. Таму пакуль не будзем уводзіць у зман абітурыентаў. Няхай яны рыхтуюцца па існуючых правілах і зацверджаных праграмах", - сказаў міністр.

Ён нагадаў, што сертыфікат мінулага года будзе дзейнічаць. Толькі крыху павялічаны парогавыя значэнні прыёму, каб пазбегнуць выпадковасцей і ў ВНУ паступілі маладыя людзі з пэўнай базавай падрыхтоўкай і ўзроўнем ведаў. "Таму выпускнікам трэба проста садзіцца і сістэматызаваць тыя веды, якія ёсць, - адзначыў Ігар Карпенка. - Падрыхтавацца грунтоўна, каб у час уступнай кампаніі паказаць сур'ёзныя рэзультаты".

Міністр звярнуў увагу, што і ў наступным годзе ў час уступнай кампаніі нічога рэвалюцыйнага не адбудзецца. "Таму калі будуць падпісаны правілы прыёму ў новай рэдакцыі, усе даведаюцца загадзя, і можна будзе абмяркоўваць. Пакуль жа аб гэтым гаварыць рана", - дадаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі