Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 сакавіка 2018, 19:11

Новая рэдакцыя Кодэкса аб адукацыі ўнесена ва ўрад для папярэдняга разгляду

21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новая рэдакцыя Кодэкса аб адукацыі ўнесена ва ўрад для папярэдняга разгляду. Аб гэтым сёння паведаміў міністр адукацыі Ігар Карпенка ў час анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА.

"Новую рэдакцыю Кодэкса аб адукацыі мы ўнеслі ва ўрад для папярэдняга разгляду, пасля разгляду будзе прынята рашэнне аб унясенні яго ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі", - сказаў Ігар Карпенка.

Паводле яго слоў, паралельна вядзецца работа з профільнай парламенцкай камісіяй. "Літаральна гэтымі днямі мы дамовіліся з Ігарам Марзалюком, што той праект, які мы ўнеслі ва ўрад, гатовы ўжо аддаць дэпутатам профільнай камісіі, каб яны таксама з ім пачалі працаваць", - праінфармаваў міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі